Камедыя з’яўляецца адным з лепшых сатырычных твораў знакамітага беларускага паэта, празаіка і драматурга Кандрата Кандратавіча Крапівы, творчасць якога стварае цэлую эпоху ў гісторыі нацыянальнай літаратуры.
Ролі выканалі: заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь,лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандр Кашпераў (Гарлахвацкі); заслужаны артыст БССР, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Уладзімір Мішчанчук (Чарнавус); заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Анатоль Цярпіцкі (Туляга); заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Ірына Нарбекава (Анна Паўлаўна); заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Ала Проліч (Зіна Зёлкіна); артысты тэатра і кіно: Анатоль Гур’еў (Зёлкін), Лідзія Мардачова (Цёця Каця), Уладзімір Іваноў (Нічыпар), Дыяна Каржанец (Вера), Глеб Раманоўскі (Левановіч), Вольга Дароніна (Незнаёмая жанчына), Аляксей Сораў (Чалавек у форме НКВД)