«Аднойчы на суседняй вулiцы… » – камедыя аб сялянскім жыцці і каханні поводле аднаго з самых вядомых твораў беларускага паэта і пісьменніка Міхася Чарота “Мікітаў лапаць”.

Мікіта кахае сялянскую прыгажуню Зоську, Зоська кахае Саўку, а маткі Зоські і Саўкі ніяк не пагадзяцца паміж сабой. І тут на дапамогу прыходзіць той самы «Мікітаў лапаць», і разгортваецца сапраўднае шоў з песнями, жартамі і запальнымі скокамі.

Глядачоў чакае лёгкая і вясёлая гісторыя з зухаватым беларускім гумарам і характэрнымі персанажамі.

 

Аўтарская група стваральнікаў спектакля:

Рэжисёр-пастаноўшчык – Алег КІРЭЕЎ

Мастак-пастаноўшчык, мастак па касцюмах – Лідзія МАЛАШЭНКА

Кампазітар – Валерый ВОРАНАЎ

Харэограф – Наталля ФУРМАН

 

У спектаклі заняты выдатны акцёскі склад:

Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Ала ПРОЛІЧ

акцёры тэатра і кіно: Чэслаў ВІЛЬКІН, Антон ЖУКАЎ, Анжэла КАРАБЛЁВА, Дыяна КАРЖАНЕЦ, Карына КАСТУСІК, Дар’я КАРПЯЧЭНКАВА, Ягор ЛЁГКІН, Глеб РАМАНОЎСКІ, Яна ХАДАНОВІЧ-ЛАПАНІЦЫНА

 

Працяг: 1 гадзіна

Прэмьера: 29 снежня 2021 года

 

Арганізатар: Тэатр-студыя кінаакцёра УП «Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм»